Перайсці да зместу

Страхавая кампанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Страхава́я кампа́нія — універсальная фінансавая арганізацыя, якая аказвае спектр страхавых паслуг для юрыдычных і фізычных асоб па відах абавязковага і добраахвотнага страхавання.

Сутнасць дзейнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Страхавая кампанія павінна задавальняць патрэбы грамадзян і арганізацый у абароне маёмасці і жыцця шляхам прадастаўлення паслуг страхавання.

Гісторыя страхавых кампаній на Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1835 годзе створана Другое Расійскае страхавое ад агню таварыства, якое атрымала манаполію на «агнявое» страхаванне ў 40 губернях еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. З гэтым звязана шырокае распаўсюджанне практыкі страхавання ад агню ў гарадах Беларусі, у тым ліку ў 1848 годзе, калі «выгараў» Магілёў.

3 снежня 1921 года выдадзены дэкрэт Саўнаркома Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі дзяржаўнага маёмаснага страхавання», які ускладаў арганізацыю страхавання і кіраванне ім на Упраўленне дзяржаўным страхаваннем Беларусі ў складзе Наркамфіна Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

У 1988 годзе прыняты закон «Аб кааперацыі», які дазваляў кааператывам ствараць свае страхавыя арганізацыі[1].

  1. Гісторыя Белдзяржстраху. Белдзяржстрах. Праверана 10 кастрычніка 2021.